Бацьку

lyrics, sad, slow, man voice

April 23rd, 2024suno

Lyrics

Не выйшаў ты і ў гэты раз Мяне спаткаць, паднесці рэчы... Ля весніц, толькі зноў твой вяз Крануў галінкамі за плечы. Ты мне не падасі рукі, Глядзіш удаль з-пад шкла партрэта. Ці бачыш, вырас сын які? Скажы хоць слова для прывета. А я... чакаў з усіх дарог Цябе ў сорак чацвёртым... летам Калоны ні адной не мог Я прапусціць з ахапкам кветак. Хацелася пачуць: "Сынок..." Ускрыкнуць радаснае: "Тата!" Бацькоўскім быў мне кожны крок… Усё ішлі, ішлі салдаты... Каторы раз сыходзіў снег... Дамоў вярнуліся суседзі. Я кожнаму насустрач бег І чуў кароткае: "Прыедзе..." Калі ў крыўдзе мне сябры Гразіліся бацькамі, Тады хацелася наўзрыд Заплакаць шчырымі слязамі. Не плакаў я - усім на злосць. Бо ў хаце быў адзін - мужчына. Не йшоў ты... Маці маладосць Глыбей заворвалі маршчыны. І зараз еду я здалёк, Чакаю ўсё - зайду, а маці Мне кажа: "Пазнаеш, сынок? Вось наша ўся сямейка ў хаце..." Паверыць цяжка мне таму, Што больш не прыйдзеш ты дадому. А шапку я заўжды здыму Перад магілай невядомай. Калі ў крыўдзе мне сябры Гразіліся бацькамі, Тады хацелася наўзрыд Заплакаць шчырымі слязамі. Не плакаў я - усім на злосць. Бо ў хаце быў адзін - мужчына. Не йшоў ты... Маці маладосць Глыбей заворвалі маршчыны. І зараз еду я здалёк, Чакаю ўсё - зайду, а маці Мне кажа: "Пазнаеш, сынок? Вось наша ўся сямейка ў хаце..." Паверыць цяжка мне таму, Што больш не прыйдзеш ты дадому. А шапку я заўжды здыму Перад магілай невядомай. І зараз еду я здалёк, Чакаю ўсё - зайду, а маці Мне кажа: "Пазнаеш, сынок? Вось наша ўся сямейка ў хаце..." Паверыць цяжка мне таму, Што больш не прыйдзеш ты дадому. А шапку я заўжды здыму Перад магілай невядомай.

Recommended

Thanks to the Referee
Thanks to the Referee

aggressive questioning alternative rock

春に想う
春に想う

jpop bluegrass swing

Across the Miles
Across the Miles

punk happy

Kinetic Breakdown
Kinetic Breakdown

deep hardstep electronic

Purna bina
Purna bina

Smooth Jazz Saxophone Guitar

Burn It Down
Burn It Down

K-pop,powerful, female voice, golden voice

Cinematic
Cinematic

string, cinematic, dark, ambient, choir, phonk, vocals,

Under
Under

Soft calming underwater ost theme with soft pads

Rise Up Vibes
Rise Up Vibes

lively bright pop

La Pinteada
La Pinteada

Maríachi

sunshine of youth 03(remix)
sunshine of youth 03(remix)

children singing.k-pop.upbeat pop

INFJ
INFJ

**HIP-HOP** [emotional] *melodic-keys* **TRENDING** [introspective] *808-beats* HIP-HOP [emotional] melodic-keys emotive